У Мінску высвятляюць акалічнасці ранішняй аварыі на МКАД

8 февраля 2016

Сутыкнуліся адразу пяць аўтамабіляў. Прычына - няправільны выбар вадзіцелямі бяспечнай дыстанцыі. Як стала вядома, першымі сутыкнуліся "Сузукі" і "Крайслер". А далей па ланцугу ў дарожна-транспартнае здарэнне трапілі яшчэ тры аўтамабілі, якія не паспелі затармазіць. Адзін з вадзіцеляў, які паспрабаваў ухіліцца ад сутыкнення, з траўмамі шпіталізаваны.