ГЦ ARENAcity працуе ў штатным рэжыме. Месца здарэння агароджана

12 ноября 2018

І пачнём са здарэння ў сталічным гандлёвым цэнтры ARENAcity, дзе сёння абвалілася столь. Пацярпела 24-гадовая прадавец магазіна кветак. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжару. Яна шпіталізавана ў гарадскую бальніцу хуткай меддапамогі. На месца аператыўна прыбылі ратавальнікі, але іх дапамога не спатрэбілася. Зараз там працуе следча-аператыўная группа.

Гэтыя кадры мы атрымалі толькі што - на месцы працуе следча-аператыўная група. Гандлёвы цэнтр працуе ў штатным рэжыме. Месца здарэння агароджана.
Новая інфармацыя ў наступных выпусках навін.