Цэлы арсенал зброі канфіскавалі праваахоўнікі ў жыхара Наваполацка

22 января 2018

Без малога 50 кілаграмаў высушанай марыхуаны і цэлы арсенал зброі канфіскавалі праваахоўнікі ў жыхара Наваполацка. Для вырошчвання канапель мужчына выдзеліў асобнае памяшканне. Апроч гэтага новапалачанін захоўваў дома 2 пісталеты сістэмы ТТ, 2 вінтоўкі, абрэз паляўнічай стрэльбы, больш за 5 тысяч патронаў рознага калібру, аптычныя прыцэлы. Па канфіскату прызначаны экспертызы.
Таксама ў кватэры новапалачанін арганізаваў падпольную вытворчасць самагонкі. Канфіскавана 300 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і 2 самагонныя апараты. Мужчына затрыманы.