Цэлая вёска згарэла ў Шчучынскім раёне

8 апреля 2020
Агнём пашкоджана больш за 20 хат. Ніхто з жыхароў, на шчасце,  не пацярпеў. Як стала вядома, напярэдадні 70-гадовы жыхар вырашыў спаліць траву на сваім участку. Паводле яго слоў, ён кантраляваў увесь працэс, пакуль агонь не патух. Аднак праз некаторы час полымя зноў успыхнула.  На месцы зараз працуюць крыміналісты. Сума ўрону  высвятляецца. Узбуджана крымінальная справа.