Трое беларускіх турыстаў-байдарачнікаў, якія прапалі ў Карэліі, знайшліся

10 августа 2018

Аб гэтым паведаміла ў Twitter дачка аднаго з іх, Анастасія. Паводле яе слоў, бацька і яго сябры планавалі вярнуцца ў Мінск 4 жніўня. Аднак апошні раз на сувязь выходзілі 25 ліпеня. У сувязі са знікненнем нашых грамадзян, у раёне ракі Шуя вёўся пошук.

Пасля паведамленняў у прэсе аб знікненні, мужчыны выйшлі на сувязь. Пакуль вядома, што яны заблудзіліся і з-за дажджоў не маглі ехаць. Але ўжо зараз вяртаюцца ў Беларусь.