Трое 19-гадовых жыхароў Мінска затрыманыя за распаўсюджванне наркотыкаў

11 января 2018

Байцы наркакантролю спынілі дзейнасць крымінальнай групы, якая займалася распаўсюджваннем наркотыкаў у сталіцы і Мінскай вобласці. Як паведамілі ў міліцыі, забароненае рэчыва дылеры распаўсюджвалі праз інтэрнэт, а перадача наркотыку адбывалася шляхам закладак. Спецаперацыя па затрыманні падазроных праходзіла напярэдадні ноччу ў Мінску.

Затрыманымі аказаліся трое 19-гадовых жыхароў сталіцы. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Незаконны абарот наркотыкаў".