Тры тоны саломы знішчыў агонь у Дзяржынскім раёне

12 июня 2018

Скірда цюкаванай саломы пылала вогнішчам ў вёсцы Вялікія Навасёлкі. Ратавальнікі ўзгаранне ліквідавалі. Абышлося без пацярпелых, дакладная прычына ўзгарання высвятляецца. Не выключана, што салома загарэлася з-за спякотнага надвор'я.