Тры мяшкі з псіхатропам спалілі ў печы

10 декабря 2015

85 кілаграмаў гашышу на суму паўтара мільёна еўра гэтай раніцай знішчылі супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта. Тры мяшкі з псіхатропам спалілі ў печы адной з кацельняў на ўскраіне сталіцы. Мінулым летам забаронены тавар быў канфіскаваны Брэсцкай мытняй у грамадзяніна Расіі. Мужчына спрабаваў увесці партыю гашышу ў нашу краіну для продажу. На днях ён быў прыгавораны да працяглага тэрміна пакарання. І вось зараз вырашылася доля яго тавара - ­ згодна з рашэннем суда, наркотык быў знішчаны.