Тры чалавекі пацярпелі падчас аварыі ў Серабранцы

21 февраля 2018

Тры чалавекі пацярпелі падчас аварыі, што здарылася сёння раніцай у сталічным мікрараёне Серабранка. Вадзіцель "фальксвагена" выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора і сутыкнуўся з джыпам. У выніку адразу тры чалавекі траўміраваны і дастаўлены ў бальніцу.