Тры чалавекі загінулі ў выніку сутыкнення УАЗа і "рэно"

24 сентября 2018
Следчыя працягваюць працу на месцы страшнага ДТЗ у Салігорскім раёне. Каля васьмі раніцы тут сутыкнуліся УАЗ і легкавы "рэно". Тры чалавекі загінулі. Паводле папярэдніх звестак, дзяўчыны спяшаліся на вучобу ў Мінск, у нейкі момант іх машыну занесла і выкінула на сустрэчную. Спецыялісты правераць стан легкавой машыны. Магчыма, аўтамабіль страціў кіраванне праз аквапланіраванне на мокрым асфальце.