Тры чалавекі загінулі на пажары ў Маладзечанскім раёне

13 февраля 2019

Трагедыя ў Маладзечанскім раёне. Тры чалавекі загінулі на пажары ў вясковым доме. Падчас тушэння полымя ратавальнікі знайшлі целы пажылой жанчыны і яе сына з жонкай. На месца здарэння выехалі следчыя. Звестак аб крымінальным характары падчас следчых дзеянняў не выяўлена. Магчымая прычына ўзгарання - неасцярожнае абыходжанне з агнём.