Трох чалавек выратавалі на возеры Сялява ў Крупскім раёне

28 октября 2019
Перакуліліся на лодцы і не змаглі выбрацца на бераг. Трох чалавек выратавалі на возеры Сялява, што ў Крупскім раёне. Мужчыны ішлі пад парусам, аднак ад моцнага ветру судна перакулілася. Ратавальнікі прыбылі хутка, дапамога медыкаў не спатрэбілася.