Трагедыя ў Стаўбцоўскім раёне

17 мая 2016

Ноччу ў вёсцы Цясновая-адзін загінуў дзевяцігадовы хлопчык разам са сваёй 44-гадовай маці. На момант прыбыцця ратавальнікаў дом гарэў адкрытым полымем, частка даху абвалілася. Адна з магчымых прычын узгарання - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Акалічнасці зараз высвятляюцца.