Трагедыя ў Стоўбцах. Падрабязнасці затрымання падазронага

11 февраля 2019

Выскачыў у акно на першым паверсе школы без вопраткі і спрабаваў схавацца ў пад'ездзе жылога дома. Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання дзесяцікласніка, які сёння раніцай напаў з нажом на сваю настаўніцу і аднакласнікаў у горадзе Стоўбцы. Як высветлілася, бацькі хлопца пераехалі ў Стоўбцы некалькі гадоў таму, пабудавалі дом. У школе сям'ю характарызуюць з дадатнага боку, яна не стаяла на ўліку сацслужбаў. Паведамляецца, што канфліктаў з настаўніцай і аднакласнікамі ў падазронага не было. У выніку нападу 50-гадовая жанчына і 17-гадовы хлопец загінулі. Яшчэ двое пацярпелых хлопцаў 15 і 16 гадоў знаходзяцца ў рэанімацыі стаўбцоўскай бальніцы. Пацыентам зрабілі аперацыі, зараз іх жыццям нічога не пагражае.

Нагадаем, сёння раніцай у Стоўбцах у сярэдняй школе нумар два 15-гадовы падлетак з нажом напаў на выкладчыка гісторыі і грамадазнаўства, а таксама вучняў школы. Як паведамілі ў СК, матывы злачынства зараз высвятляюцца.

Паводле інфармацыі СК, пасля нападу на настаўніцу падазроны выбег з класа і накіраваўся ў суседні кабінет, дзе напаў на 17-гадовага хлопца. Школьнік ад атрыманых ран загінуў. Следчы камітэт завёў крымінальную справу па факце забойства двух чалавек. Падазроны ў нападзе затрыманы, гэта вучань 10-га класа.