Трагедыя ў Салігорску. Сем'ям загінуўшых шахцёраў акажуць дапамогу

11 марта 2018

Так, гэты тыдзень, на жаль, запомніцца яшчэ і трагічным выпадкам у Салігорску. Двое працоўных, якія апынуліся пад заваламі на шахце, загінулі. Акалічнасці трагічнага выпадку на прадпрыемстве "Беларуськалій" пракаменціраваў сёння генеральны дырэктар кампаніі Іван Галаваты. Усяго ў той дзень на кірунку, дзе здарылася НЗ, працавалі 14 чалавек. Двое з іх знаходзіліся ў самой выпрацоўцы, у якой і адбылася аварыя. Гэта 44-гадовы машыніст Максім Іваноў і 33-гадовы горнарабочы Дзмітрый Валькоў. Менавіта яны апынуліся пад заваламі з-за раптоўнага выкіду солі і газу. Астатніх 12 працоўных паспелі неадкладна эвакуіраваць. Першымі на месца прыбылі горнавыратавальнікі. Яны правялі дэгазіфікацыю ўчастку. Там быў зафіксаваны буйны выкід метану. Пасля гэтага пачалася пошукавая аперацыя. Была надзея, што людзі схаваліся ў штрэку. Напярэдадні каля паўночы былі выяўленыя целы дваіх працаўнікоў.

Спецыялісты гавораць: падобным выкідам звычайна папярэднічаюць папераджальныя прыкметы, яны дазваляюць распазнаць небяспеку і спыніць горныя працы.

Вядома, што ў загінуўшых працаўнікоў засталіся дзеці. У Максіма Іванова дзве дачкі, а ў Дзмітрыя Валькова сын. Генеральны дырэктар кампаніі паведаміў: сваякам загінуўшых будзе аказаная разнастайная дапамога.

На прадпрыемстве сёння паведамілі, што целы загінуўшых перададуць сваякам да канца дня. На месцы НЗ працягваюць працаваць следчыя.