Трагедыя ў Рэчыцкім раёне

17 января 2018

Снегапад і завея сталі прычынай мноства ДТЗ і затораў на дарогах. Пад уладай цыклону сёння апынулася не толькі ўся Беларусь - стыхія закранула і суседнія краіны. Ва Украіне закрыты рух на ўчастку магістралі, што вядзе да беларускай мяжы. На жаль, непагадзь стала прычынай сур'ёзных аварый.

Так, трагедыя сёння днём здарылася ў Рэчыцкім раёне. Там сутыкнуліся грузавы аўтамабіль МАЗ і легкавы Skoda. У выніку загінулі 3 чалавекі - вадзіцель і два пасажыры легкавушкі.