Трагедыя ў Магілёўскім раёне

12 ноября 2017

Сёння ноччу ў выніку пажару ў жылым доме ў вёсцы Ліпец загінулі трое дарослых і дзіця.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыццё абрушыліся. Пошук загінуўшых быў абцяжараны высокай тэмпературай і шчыльным задымленнем. Ахвярамі ўзгарання сталі дачка гаспадыні дома, унук 2015 года нараджэння і пляменніца з мужам, якія знаходзіліся ў гасцях. Сама гаспадыня ў гэты час знаходзілася ў сваякоў у Магілёве. Прычына пажару высвятляецца.