Трагедыя ў Магілёве. Загінула адно дзіця, другое - у рэанімацыі

1 ноября 2017

Трагедыя ў Магілёве. Некалькі гадзін таму ў недабудаваным прыватным доме ў мікрараёне Спадарожнік упала пліта перакрыцця. Загінула адно дзіця, другое - у рэанімацыі.

Следчы камітэт пракаменціраваў НЗ. Здарэнне адбылося каля 16 гадзін. На месца выклікалі ратавальнікаў, каб падняць пліту і дастаць з-пад яе дзяцей. Вядома, што гэта школьнікі 2007 і 2008 гадоў нараджэння. Адзін з іх ад атрыманых траўм загінуў на месцы. Хлопчык, які выжыў, - у вельмі цяжкім стане. Яго вывозілі з месца здарэння ў стане клінічнай смерці. Урачы пачалі рэанімацыю ў аўтамабілі хуткай дапамогі. Ужо ў прыёмным аддзяленні медустановы ўдалося аднавіць сардэчную дзейнасць. Зараз ён шпіталізаваны ў аддзяленне рэанімацыі інтэнсіўнай тэрапіі і знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

На месцы здарэння працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе акалічнасці. Мы працягнем сачыць за сітуацыяй у Магілёве. Больш падрабязная інфармацыя - вечарам у "Панараме".