Трагедыя ў Мінску

2 декабря 2017

На пешаходным пераходзе каля гандлёвага цэнтра "Замак" грузавы аўтамабіль учыніў наезд на людзей. Загінула 11-гадовая дзяўчынка. Яшчэ 4 чалавекі, у тым ліку 7-гадовы брат загінуўшай, дастаўленыя ў бальніцу. Паводле інфармацыі, якая паступае, іх жыццю нічога не пагражае. І як стала вядома, у момант трагедыі пешаходы перасякалі праезную частку на зялёны сігнал святлафора. Грузавы аўтамабіль ЗІЛ рухаўся з боку вуліцы Сапёраў. І, паводле папярэдніх звестак, у яго адмовіла тармазная сістэма. Зараз праводзяцца следчыя дзеянні.