Трагедыя ў Бярэзінскім раёне

24 марта 2016

Трагедыя ў Бярэзінскім раёне - трое дзяцей падарваліся на снарадзе часоў Другой сусветнай вайны. Два хлопчыкі 7 і 8 гадоў загінулі на месцы надзвычайнага здарэння. Яшчэ адзін 10-гадовы школьнік зараз у бальніцы. У яго шматлікія траўмы. Усе дзеці - вучні Пагосцкай школы. Напярэдадні трагедыі яны гулялі на ўзараным полі ля вёскі Вешаўка, дзе і знайшоўся боепрыпас. Пасля выбуху школьнік, які застаўся ў жывых, схаваўся дома. І толькі позна вечарам пра здарэнне даведаліся бацькі. Яны і выклікалі экстранныя службы. Узбуджана крымінальная справа. Справа знаходзіцца на кантролі ў кіраўніцтва СК.