Трагедыя на вадзе. У Маладзечанскім раёне патанула 12-гадовя дзяўчынка

16 июля 2018

Здарэнне адбылося ля вёскі Путнікі. Па словах ратавальнікаў, група з шасці падлеткаў шукала месца для купання і спыніліся ля тэхнічнага вадаёма. Адна школьніца паслізнулася і пацягнула за сабой яшчэ адну дзяўчынку - 14-гадовую. Дарослых побач не было. Пачуўшы крык дзяўчынак, іх спрабавалі выратаваць мясцовыя жыхары, аднак у жывых засталася толькі адна са школьніц. На месцы трагедыі зараз працуюць следчыя. Гэта ўжо другі выпадак за сезон у цэнтральным рэгіёне, калі тонуць дзеці.

У МНС настойліва рэкамендуюць выбіраць для купання спецыяльна абсталяваныя месцы і толькі афіцыйныя пляжы. Такіх у Мінскай вобласці 108.