Тонкі лёд - прычына гібелі адразу двух чалавек у паўночным рэгіёне краіны

21 декабря 2017

Трагедыя адбылася за апошнія суткі на вадаёмах у Віцебскім і Шумілінскім раёнах. Паводле інфармацыі АСВОД, у абодвух выпадках ахвярамі сталі аматары зімовай рыбалкі. З раніцы на азёрах працавалі вадалазы. Целы рыбакоў атрымалася падняць.

Вячаслаў Горын, начальнік вадалазна-выратавальнай службы Віцебскай абласной арганізацыі АСВОД: "Пры неабходнасці выхаду на лёд мець з сабою выратавальныя сродкі. Такія як камізэлька і хоць бы вяроўку. Пастарацца ўтрымацца ад выхаду на лёд пры яго таўшчыні меншай за сем сантыметраў".

У Магілёўскай вобласці ўжо ўведзена забарона выхаду на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне бяспечнага мінімуму.