Цеплатрасу ў мінскім мікрараёне Сухарава адновяць да вечара

13 марта 2017

На месцы надзвычайнага здарэння працуюць аварыйна-аднаўленчыя брыгады, ажыццяўляецца адпампоўка вады, задзейнічаная неабходная тэхніка. Трубаправод з гарачай вадой на вуліцы Мачульскага прарвала напярэдадні. Дзякуючы аператыўным дзеянням парушэнні ў працы цепламагістралі не паўплывалі на цеплазабеспячэнне спажыўцоў. Прычына здарэння высвятляецца.