Таксіст уначы збіў двух пешаходаў

13 октября 2016
Жудасная аварыя на праспекце Пушкіна ў сталіцы. Тут уначы збілі двух пешаходаў. Адна жанчына загінула, другая шпіталізаваная ў цяжкім стане. Дарэчы, у гэтым месцы дарогі размешчаны рэгуляваны пераход з кнопкай выкліку. Паводле папярэдніх звестак, пешаходы маглі пераходзіць дарогу на забараняльны сігнал святлафора. Таксіст па знешніх прыкметах быў у цвярозым стане. Аднак гэтая інфармацыя правяраецца.