Таксіст не саступіў дарогу на скрыжаванні ў Мінску

10 марта 2020
Аварыя з удзелам таксі ў сталіцы. ДТЗ здарылася раніцай на скрыжаванні вуліц Алтайскай і Несцерава. Як мяркуецца, у вадзіцеля "рэно" была перашкода справа, і ён не прапусціў "мітсубісі". Пасля ўдару таксі перакулілася, пацярпеў вадзіцель, ён шпіталізаваны. У момант ДТЗ пасажыраў у салоне не было, вадзіцель быў цвярозым.