Спаліць сухую расліннасць вырашыў жыхар вёскі Лучнікі, згарэла 2 га лесу і 4 будынкі

22 апреля 2019

Два гектары лесу, а таксама чатыры будынкі згарэла ад непатушанага вогнішча ў Пухавіцкім раёне. Спаліць сухую расліннасць вырашыў жыхар вёскі Лучнікі, аднак праз моцны вецер агонь перакінуўся на маладыя дрэвы і найбліжэйшыя пабудовы. Мясцовыя жыхары стараліся самі патушыць полымя, аднак зрабіць гэта не ўдалося. Ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі нагадваюць: выпальваць расліннасць забаронена. А праз сухое і цёплае надвор'е - высокі клас пажарнай небяспекі.