Звыш 2 дзясяткаў аварый, 5 загінуўшых і 25 параненых - дарожная статыстыка за выхадныя

11 мая 2020
Звыш двух дзясяткаў аварый, пяцёра загінуўшых і 25  параненых -  такая дарожная статыстыка за мінулыя выхадныя. У суботу ў Лідскім раёне загінуў вадзіцель "фальксвагена". Мужчына ўрэзаўся ў фуру,  пайшоў у занос і збіў шафёра цяжкавагавіка - яму спатрэбілася дапамога медыкаў.

А ў Гомелі матацыкліст пратараніў агароджу, калі спрабаваў уцячы ад дарожнай міліцыі. Байкера павезла хуткая дапамога. У ДАІ высветлілі, што на матацыкл не былі аформлены ні страхоўка, ні тэхагляд.

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Карэліцкім раёне. Паведамляецца, што 52-гадовы вадзіцель "мітсубісі" на закругленні дарогі страціў кіраванне, вылецеў у кювет і машына перакулілася. На месцы загінулі шафёр і пасажырка. Таксама за выхадныя папаліся  больш як 180  п'яных вадзіцеляў і 366 бяспраўнікаў.