Сумку з чалавечымі астанкамі знайшлі ў Cвіслачы

3 января 2020
Жудасная знаходка ў цэнтры Мінска. Рабочыя вылавілі ў Свіслачы сумку з чалавечымі астанкамі. Як паведамляе тэлеграм-канал МУС, напярэдадні днём супрацоўнікі камунальных службаў чысцілі раку ў раёне гасцініцы "Беларусь" і натыкнуліся на вялікую спартыўную сумку. Унутры былі астанкі чалавечых канечнасцяў. На месца здарэння прыбыла следча-аператыўная група, а таксама кіраўніцтва МУС і ГУУС Мінска. Зараз праваахоўнікі высвятляюць акалічнасці і асоб, якія маглі здзейсніць злачынства.