Суд вынес прыгавор па справе кіраўніка беларускай галіны Kairos Technologies

10 мая 2018

Шэсць гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і штрафам больш чым 60 тысяч рублёў. Сёння Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прыгавор па справе кіраўніка беларускай галіны Kairos Technologies. Арцёма Масейчука прызналі вінаватым па артыкулах "Махлярства" і "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Паводле звестак следства, ён арганізаваў фінансавую піраміду, у якой было задзейнічана звыш ста чалавек.