Суд вынес прыгавор 17 абвінавачваным у махлярстве ў сферы аўтастрахавання

16 марта 2018

Ад 2 гадоў калоніі да 7 гадоў строгага рэжыму з канфіскацыяй. Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прыгавор 17 абвінавачваным у махлярстве ў сферы аўтастрахавання. Паводле інфармацыі следства, аферысты інсцэніравалі ДТЗ, каб атрымаць кампенсацыю. Першапачаткова ў схеме было трое жыхароў Салігорска. Пасля група разраслася да 17 чалавек. За 4 гады мужчынам атрымалася зарабіць 160 тысяч рублёў. У абодвух бакоў ёсць 10 дзён на абскарджанне прыгавору.