Суд Цэнтральнага раёна вынес прысуд распаўсюджвальніку наркотыкаў

18 ноября 2019
Суд Цэнтральнага раёна сталіцы паставіў кропку ў судовым працэсе над 29-гадовым мінчанінам, які займаўся распаўсюджваннем наркотыкаў. Схема, па якой працаваў дылер, была  не зусім звычайнай. Наркотыкі для збыту  малады чалавек браў не ў пастаўшчыкоў, як гэта часта бывае, а ў лесе. Паводле слоў абвінавачанага, ён выпадкова даведаўся, дзе будзе зроблена некалькі закладак. Хлопец выкопваў чужы тавар, расфасоўваў па дозах і збываў сваім знаёмым. Праз чатыры месяцы пасля затрымання cуд прыгаварыў абвінавачанага да трох гадоў пазбаўлення волі.