Суд пачаў разгляд крымінальнай справы вадзіцеля, які наехаў на школьніцу падчас уборкі бульбы

21 декабря 2016

Суд Маладзечанскага раёна  пачаў  разгляд  крымінальнай справы вадзіцеля, які наехаў на школьніцу падчас уборкі  бульбы. Трагедыя адбылася 29 верасня - на полі самазвал, здаючы заднім ходам, наехаў на 13-гадовую  дзяўчынку. Следства ўсталявала, што вадзіцель меў рэальную магчымасць бачыць у люстэрка задняга віду  школьніцу, але ён праявіў  няўважлівасць.  Абвінавачанне прад'яўлена  па артыкуле "Парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека". Санкцыі - да пяці гадоў турмы.