Суд Мінскага раёна вынес рашэнне па справе аб смяротным ДТЗ пад Міханавічамі

1 июня 2020
Суд Мінскага раёна сёння вынес рашэнне па справе аб смяротным ДТЗ пад Міханавічамі. Нагадаем, у верасні на трасе М1 аўтамабіль "форд" патрапіў пад фуру. У аварыі загінула 30-гадовая жонка шафёра. Сур'ёзна пацярпела 6-гадовая дзяўчынка. Паводле версіі абвінавачання, вадзіцель "форда"  парушыў хуткасны рэжым. Сам падсудны сваю віну не прызнаў. Падчас працэсу ён знаходзіўся на свабодзе пад падпіскай аб нявыездзе. З улікам амністыі гэтага года мужчыну вызвалілі ад адказнасці  па абвінавачанні ў парушэнні ПДР, пацягнуўшым па неасцярожнасці смерць чалавека. У бакоў ёсць час абскардзіць рашэнне.