Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прыгавор прадпрымальніку з Маладзечна

18 марта 2019

10 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Сёння суд Ленінскага раёна Мінска вынес прыгавор прадпрымальніку з Маладзечна. Па данных следства, ашуканец браў грошы на будаўніцтва дамоў, але прайграваў іх у казіно. Такім чынам злачынец завалодаў агульнай сумай амаль 300 тысяч рублёў. Браў задатак ад 30 да 50 працэнтаў, аднак, акрамя фундамента або каркаса, пацярпелыя не атрымлівалі нічога. Устаноўлена 39 падобных эпізодаў.

Яшчэ адзін артыкул абвінавачання - ухіленне ад выплаты падаткаў. Па даных праваахоўнікаў, дырэктар будаўнічай кампаніі нанёс урон бюджэту на 32 тысячы рублёў. Раней, дарэчы, ён ужо быў судзімы за махлярства. У бакоў ёсць 10 дзён на абскарджанне прыгавору.