Стральба ў вёсцы пад Івацэвічамі. Зламыснік, які забіў міліцыянера, затрыманы

17 августа 2018

Спецаперацыя завершаная. Вясковец, які адкрыў стральбу на паражэнне па міліцыянерах у Івацэвіцкім раёне, затрыманы. Зараз з ім працуюць супрацоўнікі следча-аператыўнай групы. Сілавую падтрымку ў абясшкоджванні зламысніка праводзілі байцы спецпадраздзялення "Алмаз". Нагадаем, у вёсцы Бабровічы трое супрацоўнікаў міліцыі праводзілі звычайны рэйд па правілах захоўвання паляўнічай зброі. Ля дома аднаго з мясцовых жыхароў, у якога магла, паводле інфармацыі праваахоўнікаў, быць незарэгістраваная стрэльба, прагучаў стрэл. Гаспадар, 57-гадовы мужчына, раптам адкрыў агонь на паражэнне. У выніку стральбы загінуў 42-гадовы ўчастковы інспектар, яго 23-гадовы калега быў паранены, у цяжкім стане ён знаходзіцца ў Івацэвіцкай бальніцы. У загінуўшага міліцыянера засталіся жонка і сын.

Пра стралка вядома няшмат. Суседзі гавораць: у доме ён жыў адзін, працаваў вартаўніком на адным з мясцовых прадпрыемстваў. Як вядома, пасля стральбы зламыснік у доме забарыкадаваўся, здавацца праваахоўнікам адмаўляўся, пагражаў страляць і далей. Але падчас спецаперацыі, якую правялі байцы "Алмаза", мужчыну абясшкодзілі. Узбуджана крымінальная справа па факце забойства і замаху на забойства.