Страшнае ДТЗ у Салігорскам раёне

9 ноября 2016

На аўтадарозе Мінск-Слуцк напярэдадні вечарам намерць збілі жанчыну. Яна пераходзіла праезную частку па-за пешаходным пераходам і не была пазначана ў цемнаце флікерам. Спачатку яе збіла легкавая машына, а затым і мікрааўтобус. Шанцаў выжыць не было. У ДАІ нагадваюць, што светлавы дзень паменшыўся і пешаходам у першую чаргу варта задумацца аб сваёй бяспецы на дарозе.