Страшнае ДТЗ у Докшыцкім раёне

21 июля 2016

5 чалавек загінулі, адзін у цяжкім стане. ДТЗ адбылося 20 ліпеня каля 21:30 на 108-м км аўтадарогі Мінск - Віцебск, каля пасёлка гарадскога тыпу Бягомль.

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль "Аўдзі 80", які рухаўся з боку Мінска, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем "Форд Мандэа". У выніку ДТЗ вадзіцель "Аўдзі" і трое мужчын, якія ехалі з ім, ад атрыманых целавых пашкоджанняў сканалі на месцы аварыі. Таксама ад атрыманых у выніку ДТЗ траўм памёр вадзіцель аўтамабіля "Форд", а дачка 2007 года нараджэння, якая ехала разам з ім, атрымала целавыя пашкоджанні і была дастаўленая ў бальніцу. Яна адзіная выжыла ў аварыі, але знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане.

Прычыны і акалічнасці здарэння ўстанаўліваюцца.