Страшнае ДТЗ адбылося сёння раніцай у Брэсце

12 мая 2015

На пешаходным пераходзе машына збіла адразу траіх чалавек. Паводле слоў відавочцаў, дзве жанчыны і мужчына пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. У гэты момант на іх наехаў аўтамабіль "шэўрале" з расійскай рэгістрацыяй. Машыну ззаду пратараніў вадзіцель "фіята", за рулём якога быў жыхар Брэсцкай вобласці. Зараз следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Брэсцкай вобласці: "На рэгуляваным пешаходным пераходзе адбыўся наезд на трох пешаходаў аўтамабілем "шэўрале". Пры гэтым мела месца сутыкненне з аўтамабілем "фіят". У выніку ДТЗ пацярпелыя дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя з рознымі траўмамі. Агляд паказаў, што вадзіцелі былі цвярозыя".

Пацярпелых пешаходаў даставілі ў Брэсцкую абласную бальніцу. Двое пацыентаў - мужчына 1961-га года нараджэння і 45-гадовая жанчына - у аддзяленні нейрахірургіі, іх стан сярэдняй ступені цяжкасці. Яшчэ адна жанчына ў рэанімацыі.