Страшнае ДТЗ адбылося напярэдадні вечарам на трасе Мінск - Гродна

19 октября 2018

Пад Валожынам маршрутнае таксі ўрэзалася ў бетонныя блокі. Адна пасажырка загінула на месцы, яшчэ адзін пасажыр памёр у бальніцы. 14 чалавек былі шпіталізаваныя з рознымі траўмамі. З іх пяцёра ў рэанімацыі. Паводле інфармацыі ДАІ, ДТЗ здарылася на асветленым участку дарогі, дзе вядуцца рамонтныя працы і дзейнічае абмежаванне хуткасці 50 кіламетраў за гадзіну. Вадзіцель знак праігнараваў.