Страшная аварыя ў Лепелі

12 февраля 2016

Некалькі гадзін таму на аршанскай шашы ў лабавым сутыкненні двух грузавікоў загінулі два чалавекі, сямёра патрапілі ў бальніцу. Чацвярых пацярпелых неўзабаве пераправяць верталётам МНС у сталіцу. З якой прычыны ГАЗ-66, які перавозіў рабочых Лепельскага лясгаса, апынуўся на сустрэчнай паласе, зараз высвятляюць спецыялісты. Пасля лабавога ўдару малакавоз DAF з'ехаў у кювет, КУНГ з рабочымі перакуліўся. На месцы ДТЗ двое чалавек памерлі ад атрыманых траўм, вадзіцелі не пацярпелі. ДАІ б'е трывогу: за апошнія суткі пачасціліся менавіта сутыкненні лоб у лоб, шмат у чым гэта звязана з мокрым снегам, які многія вадзіцелі не ўлічваюць, калі выбіраюць хуткасць перамяшчэння і здзяйсняюць манеўры.