Страшная аварыя ў Чэрыкаўскім раёне

20 октября 2018

Жанчына - вадзіцель аўтамабіля, рухаючыся па трасе Магілёў - Чэрыкаў - Касцюковічы, здзейсніла наезд на трактар "Беларус" з прычапным плугам, які рухаўся наперадзе. У выніку яна і трое пасажыраў ад атрыманых траўм памерлі на месцы. Яшчэ адна жанчына-пасажыр у цяжкім стане шпіталізаваная ў раённую бальніцу. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ, МНС і Следчага камітэта. Спецыялісты зафіксавалі пашкоджанні транспартных сродкаў для ўстанаўлення ўсіх акалічнасцяў ДТЗ. Следчым разглядаецца пытанне аб прызначэнні аўтатэнічных і судова-медыцынскіх экспертыз.