Страшная аварыя на трасе М1

7 марта 2018

Страшная аварыя на трасе М1 у Кобрынскім раёне. 52-гадовы брэстаўчанін за рулём "рэно", верагодна, не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, заснуў, з'ехаў на абочыну, пасля чаго дапусціў наезд на апору асвятлення і вылецеў у кювет. У выніку легкавушка праляцела 60 метраў пасля ўдару аб слуп. Шпіталізаваная 25-гадовая жыхарка Брэста. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.