Сутыкненне трох аўтамабіляў у Мінску трапіла на камеру

20 марта 2019

Вячэрняя аварыя ў сталіцы трапіла на камеру відэарэгістратара.  Запіс апублікаваны ў Інтэрнэце.  Сутыкненне трох аўтамабіляў адбылося на скрыжаванні вуліц Прытыцкага і Ляшчынскага каля 8 гадзін вечара. Па кадрах відаць, што прычынай усяму стаў так званы канфлікт левага павароту.  Адно з аўто пасля ўдару развярнула і адкінула на іншую машыну.  Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ пацярпеў пасажыр таксі, якое стала адным з удзельнікаў дарожнага інцыдэнту.  Мы чакаем афіцыйных звестак ад ДАІ.