Сталічныя наркадылеры ўзялі на ўзбраенне IT-тэхналогіі

17 августа 2017

Новы спосаб фінансавання нарказлачынстваў выявілі беларускія праваахоўнікі.

Сталічныя наркадылеры ўзялі на ўзбраенне IT-тэхналогіі. Так, аператыўнікі затрымалі закладчыка, які атрымліваў зарплату ў крыптавалюце. У яго канфіскавалі 280 грамаў марыхуаны і 160 грамаў амфетаміну. А фінансавыя аперацыі, як высветлілася, наркакур’ер спрабаваў замаскіраваць пад легальныя транзакцыі і для гэтага выкарыстоўваў біткоіны.

Паводле інфармацыі наркакантролю Беларусі, гэта не першы факт, калі дылеры карыстаюцца біткоінамі. Крыптавалюта прыйшла на змену папулярнай сярод наркагандляроў сістэме EasyPay. Аднак, як адзначылі ў МУС і Следчым камітэце, гэта ніяк не паўплывае на аператыўнасць выяўлення фактаў нелегальнага абароту наркотыкаў і расследавання такіх крымінальных спраў.