Стаўбцоўскі раён змагаецца з наступствамі стыхіі

19 марта 2018

З-за разліву Нёмана затоплены больш як тры дзясяткі двароў. Ратавальнікі манітораць сітуацыю, эвакуацыі жыхароў пакуль не патрабуецца. Між тым сонечнае вясновае надвор'е спрыяе актыўнаму раставанню лёду.

На гэтым тыдні ў сталіцы і Мінскай вобласці яшчэ больш пацяплее. Днём паветра будзе прагравацца да плюс 5 градусаў. Уначы захаваецца невялікі мінус.

Да выхадных тэмпература паветра будзе павышацца паступова. Больш значнае пацяпленне прагназуецца на наступным тыдні.