Сто аварый за мінулыя суткі зафіксавана ў Мінску

14 декабря 2017

Сёння раніцай на дзявятым кіламетры праспекта Незалежнасці вадзіцель БМВ не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль занесла, і ён урэзаўся ў “опель”. Ад удару адну з машын адкінула да варот Ваеннай акадэміі. Траўмы ніхто не атрымаў. Пешаходаў на тратуары не было.

А на скрыжаванні вуліц Громава і Ясеніна сутыкнуліся гарадскі аўтобус і “вольва”. Пацярпелі пасажыр аўтобуса і вадзіцель легкавога аўто. ДАІ высвятляе акалічнасці здарэння. Усяго ж за суткі інспектары зафіксавалі больш за сто аварый, у чатырох з іх людзі атрымалі траўмы. Яшчэ тры вадзіцелі затрыманыя ў стане алкагольнага ап'янення.