Стыхія не пакідае сталіцу. Маланка, моцны лівень і шквалісты вецер

17 июля 2018

Ураган у сталіцы. У Мінску зноў моцныя ліўні, навальніца і парывісты вецер. Між тым у Мінску ліквідуюць наступствы непагадзі, што абрынулася на горад напярэдадні. Транспартны калапс і паваленыя дрэвы. Пад стваламі дрэў апынуліся некалькі аўто.

На праспекце Незалежнасці ветрам знесла і рэкламны шчыт. Ён паваліўся на тратуар і лесвіцу падземнага перахода. Пацярпелых няма.

З-за моцных ліўняў зноў затапіла вуліцу Рэвалюцыйную, а таксама Кіжаватава. Там у салоне аўто аказалася заблакіраванай маці з двума дзецьмі. Ім спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны і на заўтра. Пры гэтым будзе цёплае надвор'е - да 26 з плюсам.