Статыстыка ДАІ: 129 п'яных вадзіцеляў папалася за выхадныя ў краіне

3 Лютага 2020
Без малога 130 пратаколаў. Столькі вадзіцеляў папалася ў нецвярозым стане ў гэтыя выхадныя па краіне. Да гэтага можна яшчэ дабавіць і некалькі аварый. У Мінску мужчына за рулём каршэрынгавага аўто збіў  аўтамабіль, які стаяў ля абочыны, а разам з ім пратараніў бардзюр і ліхтар. Папярэдне, прычына ў хуткасці і алкагольным ап'яненні вадзіцеля. У яго крыві было 1,8 праміле алкаголю. На шчасце, абышлося без пацярпелых - спрацавалі падушкі бяспекі. 

Яшчэ адна "п'яная" аварыя здарылася на аўтадарозе Брэст-Тамашоўка - граніца Украіны. 32-гадовы вадзіцель Opel урэзаўся ў спадарожны трактар. Ад удару іншамарку выкінула на паласу сустрэчнага руху, у выніку яна апынулася ў кювеце. Вадзіцель легкавушкі з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына таксама быў п'яны.