Сталі вядомыя падрабязнасці нядзельнай аварыі ў Магілёве

17 октября 2016

Вадзіцель легкавога аўтамабіля, які на ажыўленым скрыжаванні сутыкнуўся з маршрутным таксі, спрабаваў сысці ад праследавання патрульнай машыны і праехаў на чырвоны сігнал святлафора. Мікрааўтобус выстаяў, а вось легкавушка вылецела на тратуар і перавярнулася. З пашкоджанага салона вінаватага ДТЗ вызвалялі прахожыя і інспектары. Папярэдне ў момант здарэння вадзіцель і яго пасажыр былі п'яныя.

Андрэй Калеснік, старшы інспектар АДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама: "Зараз праводзіцца праверка па гэтым факце ДТЗ. У вадзіцеля і пасажыра ўзятыя біялагічныя аналізы, і ўжо канчаткова ступень ап'янення будзе вызначана. Гэты вадзіцель у 2009 годзе быў пазбаўлены вадзіцельскіх праў за кіраванне ў нецвярозым стане".

Па шчаслівай выпадковасці, іншыя ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі.