Сталі вядомы падрабязнасці аварыі з удзелам таксі ў Мінску

21 августа 2017

Экспертыза паказала 1,54 праміле алкаголю ў крыві вадзіцеля, які на скрыжаванні кальцавой і Мірашнічэнкі ўрэзаўся ў аўтобус. Следства высветліла, з дзвюх гадзін ночы мужчына прымаць заказы перастаў і выпіваў са знаёмымі. Відэазапіс сведчыць - таксі перад сутыкненнем не затармазіла. У выніку аварыі два чалавекі загінулі. Адзін пасажыр да гэтага часу ў рэанімацыі. Вадзіцель таксі ў коме.